Среда, 26.08.2015 07:28. Рубрика:
Вершы
Вось блізняткі – Ната з Нінай,
З імі – вечна блытаніна.
Калі ўдзвюх яны стаяць:
Цяжка нават распазнаць.
Гэта Ната? Ніна, можа?
Хто мне ў гэтым дапаможа?
Пэўна, толькі мама й тата
Не паблытаюць дзяўчатак.
Генадзь АЎЛАСЕНКА