Наша мова
Четверг, 20.08.2015 08:25. Рубрика: Вершы
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
Быццам музыкай, душу чаруем.
Мы за вокнамі дзень залаты,
Нашых рэкаў пявучыя хвалі,
Роднай хаты святыя куты
Ў гэтай мове раз першы назвалі.
Святы прадзедаў ты нам адказ,
Якім слаўна ў харомах гудзела!
Ты як неба, як сонца для нас –
Быццам наквеццю сад заінелы.
Ларыса ГЕНІЮШ
Ларыса ГЕНІЮШ (9.08.1910 – 7.04.1983) – беларуская пісьменніца. Для дзяцей напісала кніжкі “Казкі для Міхаські” і “Добрай раніцы, Алесь!”. У гэтым месяцы спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш.