Якія колеры адрозніваюць хатнія ўлюбёнцы?
Вока чалавека асабліва добра ўспрымае чырвоны, сіні і зялёны колеры, таму яны ў тэлевізарах, камп’ютарах і лічбавых фотаапаратах. А якія ж колеры бачаць сябры нашы меншыя, пра якіх мы клапоцімся і якіх вельмі любім?
Навукоўцы мяркуюць, што коткі адрозніваюць як мінімум чырвоны, зялёны і блакітны колеры, дрэнна ўспрымаюць жоўты і белы. Значыць, коткі бачаць каляровую карцінку, хоць і не такую яркую, як чалавек. Усім вядома, што коткі могуць бачыць у цемры. Але гэта не зусім так. У цемры яны хутчэй рэагуюць на самыя нязначныя гукі і так арыентуюцца.
Сабакі адрозніваюць колеры горш. Яны зусім не бачаць чырвоны і аранжавы. А, напрыклад, сіне-зялёны колер сабаку можа падацца белым. Лепш успрымаюць сабакі жоўта-зялёныя і сіне-фіялетавыя колеры.
Гэтыя веды дапамогуць вам у выбары колеру цацкі для вашых хатніх жывёл, іншых рэчаў іх паўсядзённага актыўнага жыцця.
А цяпер заданне. Падумайце, які колер не ўспрымае чарапаха? Скарыстайце падказку: правільна збярыце літары ў слова.
ЫРВЫЧОН