Калыханка – Янку
Понедельник, 17.08.2015 08:14. Рубрика: БУСЯ
Люлі, люлі, ўсе паснулі –
І бабулі, і дзядулі.
Толькі Яначка не спіць,
Вачаняткамі мігціць.
Вочкі, не міргайце,
Янку не стамляйце.
Ножкі бегалі нямала,
На двары дзятва гуляла.
Адпачніце, ножкі,
Вы прысталі трошкі.
Рукі зайку абхапілі,
Абхапілі-прытулілі.
Ручкі, заціхайце,
Лёгкі сон чакайце.
Супыніліся ўсе гулі.
Спі, маленькі, люлі-люлі…
Цацка выпадае,
Янка засынае.
Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ