Конкурс “Чароўны куфэрак”
Я іду па лузе.
Васілёк цвіце,
Недалёка рэчка
Бруістая цячэ,
А на дрэве птушачка
Песню напявае.
Бусел нада мною
Кружыцца, лятае.
Траўка маладая
На маёй зямліцы.
Мова беларуская –
Мудрасці крыніца.
А ў крыніцы гэтай –
Чыстая вада.
Беларусь – Радзіма
Любая мая.
Ліза КАЛІНКА,
г. Брэст, гімназія № 4.
Казка пра сяброўства
Жыла-была ў рэчцы жабка. Яна вельмі любіла плаваць. Аднойчы даплыла жабка да мора. Тое мора было не звычайнае, а чароўнае. Там жабка знайшла невялікі караблік. Надышоў ціхі вечар. Жабка адправілася ў вандроўку па моры на сваім карабліку. Але раптам наляцеў вецер, узняўся шторм. Добра, што жабка адплыла недалёка ад берага і хуценька скочыла на яго. “Я ўратавалася, але як шкада майго цудоўнага карабліка!” – сказала жабка і заплакала. І тут з’явіўся кіт. Ён трымаў на спіне караблік. Так пасябравалі жабка і кіт. Жабка вярнулася дадому з караблікам вельмі задаволеная.
Як добра, калі ёсць на свеце сябар!
Данііл Гур’ян, пераможца конкурсу казачнікаў “Купаляняты”,
г. Мінск, СШ № 53.
Праца
Я паехала да бабулі. Бабуля папрасіла дапамагчы, і я пагадзілася. Увесь дзень мы працавалі, а ўночы добра спалі. Назаўтра зноў узяліся за працу. Спачатку я дапамагла бабулі прынесці вады, памыць падлогу, а пазней мы разам палолі грады. Мне падабаецца быць бабулінай памочніцай.
Злата БАЛАХАНАВА,
г. Мінск, СШ № 21.