Хомка і ведамка
Понедельник, 27.07.2015 07:26. Рубрика: Вершы
Хомка ў чулым разуменні
Словы новыя стварае;
SMS-паведамленне
Ведамкаю называе.
Веды, ведаць і паведаць –
Вось адкуль узнікла слоўца
Яснае, нібы паветра!
Яркае, нібыта сонца!
Хомка ў радасным ажуры
Ведамку паслаў такую
Ў інстытут літаратуры,
Ну і мовы: “Вас прашу я
Слоўца “ведамка” запомніць,
А тады ўжо творча, годна
Упісаць у слоўнік поўны
Беларускай мовы роднай!”
Леанід Дранько-Майсюк