Казачка пра Тура
Четверг, 23.07.2015 07:19. Рубрика: Вершы
Казачку скажу пра Тура,
Што дайшоў да князя Тура
Праз Туры, Турское, Тураў,
Праз Туроўлю і Турэц,
Тураўлянку і Туржэц!
Праз Туркі, Турыйск і Турын,
Праз Турычына і Тур’ю,
Турск, Тур’ёва і Затур’ю,
Праз Туржанку і Адтур’ю!
І сказаў ён князю Туру:
“Ты не Тур, а Туравец!”
Тут і казачцы канец.
Леанід Дранько-Майсюк