Чаму камяні розныя?
Ці знойдзецца ва ўсім свеце хлопчык ці дзяўчынка, якія не збіралі ў свой час розныя па форме і афарбоўцы каменьчыкі? Гладзенькія, каляровыя, яны проста запрашаюць заняць месца ў калекцыях. А чаму яны такія прывабныя? Адказ просты: усе каменьчыкі складаюцца з розных мінералаў. Менавіта спалучэннні мінералаў і ствараюць адценні, розныя афарбоўкі камянёў.
Камяні ўзнікаюць пад уздзеяннем ветру, вады, ільду, раслін і жывёл. Утвараліся напластаванні, таму такія камяні сталі называць “слаістымі”.
Тыя камяні, якія вынесла з-пад зямлі лава вулканаў, атрымалі назву “пірагенныя”. Некаторыя камяні ўтрымліваюць металы мінералаў. Калі іх дастаткова для вытворчасці пэўнага тыпу металу, яны ідуць на перапрацоўку як карысная руда.
Вядома ж, асаблівую цікавасць прыцягваюць камяні з розных стагоддзяў. У многіх музеях захаваліся экзэмпляры камянёў з асаблівымі ўзорамі ад кветак, раслін. Людзі здаўна давалі назвы камяням. У Беларусі вядомыя такія, як Цуда-камень, камень Волат, Божы камень, Жабін камень і іншыя.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Вызначце, у якіх краінах здабываюць каштоўныя камяні.
Сапфір Індыя
Агат Калумбія
Аметыст Бразілія
Рубін Канада
Тапаз Аўстралія
Ізумруд Расія