Пальца ў рот не кладзі
Пятница, 25.02.2011 15:16. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Бабуліна прымаўка
Думаю, сябры, вы добра дапамаглі бабулі і разгадалі яе прымаўку ў мінулым нумары “Вясёлкі” – “Пальца ў рот не кладзі”. Адкуль такая перасцярога? Ды ад звычайнага сабакі. Раней казалі: не кладзі сабаку пальца ў рот, бо адкусіць, альбо – не кладзі яму пальца ў рот, у яго мядзведжы паварот. Асцерагаліся людзі не толькі жывёл, але і злосных, хітрых людзей. Пра такіх і сталі казаць: яму пальца ў рот не кладзі. Маўляў, будзь з ім асцярожным, беражыся яго.
А цяпер новае заданне ад бабулі: пастаўце на месца хатнія рэчы, якія раскідаў коцік, і разгадаеце яшчэ адну карысную прымаўку.
Маргарыта Прохар
Калі ўжо з’явіцца новы нумар на сайце?