Вавёрка і воўк
Четверг, 2.07.2015 08:50. Рубрика: БУСЯ
Вавёрка пераскоквала з галіны на галіну і ўпала проста на соннага ваўка. Воўк ускочыў і хацеў яе з’есці. Вавёрка ўзмалілася:
– Пусці мяне.
Воўк сказаў:
– Добра, я пушчу цябе, толькі скажы мне, чаму вы, вавёркі, такія вясёлыя. Мне заўжды сумна, а на вас паглядзіш – вы там наверсе ўсё гуляеце ды скачаце.
Вавёрка папрасіла:
– Пусці мяне спачатку на дрэва, а адтуль я табе скажу, а так баюся цябе.
Воўк пусціў, а вавёрка заскочыла на дрэва і адтуль сказала:
– Табе сумна таму, што ты злы. Табе злосць сэрца паліць. А мы вясёлыя таму, што добрыя і нікому не робім зла.
Леў Талстой
З рускай мовы пераклала Святлана БОГУШ