Вершы на памяць
Пятница, 26.06.2015 07:29. Рубрика: БУСЯ
Васіль ЖУКОВІЧ
Дала кароўка малака
Красуля з зялёнага лугу прыйшла,
Вядро малака гаспадыні дала.
Па кубках бабуля яго разлівала,
Любімых унукаў усіх частавала.
Нэлі ТУЛУПАВА
Кракадзіл
Я зляпіла кракадзіла,
Падарыць хацела Дзіне.
Дзіна адмаўляецца:
– Кракадзіл кусаецца!
– Смешная ты, Дзіна,
Ён жа з пластыліну!
Раіса БАРАВІКОВА
Майстар
Сёння мой грузавічок
Лёг раптоўна на бачок.
Каб не быў такім ён кволым,
Я падпраўлю яму колы.
Вацлаў Хадасевіч
Сунічкі
На паляне, за крынічкай,
Назбіраў Алесь сунічак.
Дзякуй, сонечны зацішак:
Ягад – поўненькі гладышак.
Шчырае дзякуй за вершы Васілю Жуковічу. Хочацца часцей сустракаць іх на старонках «Вясёлкі»