Бусеў слоўнічак. Літара Д
Четверг, 25.06.2015 10:18. Рубрика: БУСЯ
Буся дзюбкай піша словы:
Дзед – дзядоўнік, дрэва – дровы.
Дзьмухавец – ад слова “дзьмуць”,
Дзеркачом двары мятуць.
Дзікі – дзік, драпежнік – драпаў.
Слоў сугучных так багата!
Дзе – дыван, а дзе – дзірван,
Здагадайся, дружа, сам.
Тэкст Святланы Богуш
Пераклад словаў на рускую мову можна знайсцi ТУТ.