Дзе знаходзіцца самая вялікая пячора?
Пячоры – гэта пустэчы ў горнай пародзе. Яны ўтвараюцца з розных прычын. Вада размывае пароду, у выніку ўтвараецца паглыбленне, якое з часам павялічваецца. Так узнікае грот, які паступова ператвараецца ў пячору. Пустоты пад зямлёй узнікаюць і тады, калі адбываецца вывяржэнне вулкана. Самая вялікая вулканічная пячора свету – Куэва-дэ-лоc-Вердэс, якая знаходзіцца на адным з Канарскіх астравоў.
У старажытнасці людзі выкарыстоўвалі пячоры як храм багоў. На Далёкім Усходзе на схіле гары знайшлі пячору, якую назвалі Спячая Прыгажуня. Там пасярод залы знаходзіцца скульптура дзяўчыны, якая спіць. Скульптура зробленая са сталагміту.
А пра адну з пячор Кыргызстана – Чыль-Устун – апавядаюць такое паданне: некалі там жыў страшны белы дух, і яго перамог вялікі халіф Алі. На памяць пра гэта на скале каля пячоры, да якой Алі прывязваў свайго каня, зроблены малюнак – конь з жарабём. Вучоныя, якія даследавалі пячору, вызначылі, што ёй больш за дзве тысячы гадоў.
На тэрыторыі Беларусі таксама знойдзена пячора. Дзе яна знаходзіцца? Паспрабуй вызначыць сам з дапамогай разумнага навігатара.