Слон і “Айфон”
Слон купіў сабе “Айфон” –
Модным стаць надумаў слон,
Быць на сувязі са светам
З безлімітным інтэрнэтам.
Мноства музыкі і пошта,
Гульні, і зусім без кошту.
У саванне слон адзіны
Усе ведае навіны.
Не губляе ні хвілінкі –
Разглядае фотаздымкі.
Слон пасля раскажа маме:
“Быў у віртуальнай краме”.
Слон пасля раскажа тату:
“Збудаваў у сетцы хату”.
З арфаграфіяй і без
Брату шле ён СМС:
“Выручай, мой любы браце,
Заблукаў я У Кантакце!”
Дзень прайшоў, і два, і пяць –
Не выходзіць слон гуляць.
На сяброў сваіх забыўся –
Новай цацкай захапіўся.
Ды мінула часу крыху –
Неяк млосна слон задыхаў.
І зрабіў ён адкрыццё:
Віртуальнае жыццё
Вельмі хутка захапляе
І ніяк не адпускае.
Каб перамагчы спакусу,
Прыкусіўшы трохі вусны,
Выбягае слон наш з дому
Да сваіх сяброў, знаёмых.
І ва ўсіх без выключэння
Шчыра просіць прабачэння.
Рагнед Малахоўскi
…а хто аўтар?
прабачце, выправiлi 🙂