Вясковы вечар
Пятница, 12.06.2015 07:54. Рубрика: Вершы
Ў расу адзеўся летні луг –
Дамоў кароў вядзе пастух.
І ўжо ва ўсіх дварах ракой
Ліецца ў вёдры сырадой.
А мы – дзяўчынкі, хлапчукі
Сядзім на плоце, як шпакі.
Трымаем кубачкі ў руках,
Чакаем з парай малака.
І нават наш лянівы кот
Прысеўшы тут жа, ля варот,
Цярпліва просіць: “Мяу-мя…
Налейце ў міску малака…”.
Iна Зарэцкая