Беларусы ў космасе
Космас заўсёды быў загадкавым і неспазнаным. З таго часу, як навука даказала, што зямля не плоская і ўсе планеты і зоры круцяцца вакол яе, чалавек асвойвае космас. Сярод вядомых касманаўтаў ёсць нашы землякі. Гэта двойчы героі Савецкага Саюза Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, лётчык-касманаўт Алег Навіцкі. Цікава, якой яны бачаць нашу Беларусь з касмічнай вышыні? Пётр Клімук успамінаў, што дзякуючы вялікаму павелічэнню бачыў нават свой родны дом. Уладзімір Кавалёнак расказваў падчас сустрэчы са школьнікамі пра тое, як ляцелі над Беларуссю і выдатна праглядалі трасу “Брэст-Масква”. Алег Навіцкі, які быў на МКС паўгода, сказаў, што свядома шукаў Беларусь. Падчас экспедыцыі ён сфатаграфаваў і Мінск, і свой родны горад Чэрвень. Атрымалася вельмі прыгожая фатаграфія – нібыта 3D.
Паглядзіце на зорнае неба. Яго велічнасць уражвае. Магчыма, некалі і вы зможаце прынесці гонар нашай краіне і адкрыць сваю зорку ў касмічнай прасторы. А пакуль праверце свае веды: супастаўце правільна пытанні (у форме шара) і адказы (у форме зорачак).
Якая самая далёкая планета ад Сонца? Млечны Шлях
Што абазначае слова “камета”? Шар
Чаму ўсе прадметы падаюць на Зямлю? “Валасатая”
Якую форму прымае вадкасць у космасе? Зямля — магніт
Як называецца наша галактыка? Плутон