Четверг, 21.05.2015 07:01. Рубрика:
Вершы
Цень празрысты ад белых аблокаў
Па падлозе паўзе, па сцяне.
Выйшла сонца з-за хмаркі высокай
І ў далоні скацілася мне.
Што рабіць з гэтым сонцам, не знаю.
Шчэ бялее на ўзгорках сняжок…
Нібы свечка, далоні кранае
Прамяністы, жывы матылёк.
Васіль ДЭБІШ