На варце Айчыны
Пятница, 18.02.2011 20:13. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Не забудзьце павіншаваць са святам сваіх дзядуляў і татаў, а магчыма, і старэйшых братоў, калі яны служылі ў войску. Абараняць Радзіму – справа мужчынская. Днём і ноччу, на зямлі і ў небе нясуць сваю пільную варту мотастралкі і артылерысты, зенітчыкі і ракетчыкі, пагранічнікі і дэсантнікі, сувязісты і лётчыкі. Яны авалодваюць ваенным майстэрствам, каб над намі заўсёды было мірнае неба.
Пройдуць гады – і на гэту варту заступіце вы, сённяшнія хлапчукі, чытачы “Каласавічка”.