Адкажы, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі?
Среда, 6.05.2015 07:04. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Стракоча сарока
На ўрок і з урока.
(званок)
Што гэта такое:
Сеў адзін, а ўсталі двое?
(Чалавек і цень)
Аднаго ўзросту,
Ды рознага росту.
(пальцы)
Хто б сказаць мне мог,
Што ідзе без ног?
(дождж)
Рота не мае,
А ўсё паглынае.
(агонь)
Возьмеш болей ці меней –
Не ўтрымаеш у жмені.
(вада)
Што за вочы –
Відаць іх толькі ўночы?
(зоркі)
У якой малечы
Калені вышэйшыя за плечы?
(камар, конік)
Зялёны мех,
А ў ім – чырвоны снег.
(кавун)
Што за істота:
Шапка без галавы,
А нага без бота?
(грыб)
Анатоль КЛЫШКА