Сябры, 6 мая галоўны рэдактар часопiсаў «Вясёлка» i «Буся» Уладзiмiр Сцяпанавiч Лiпскi адзначае сваё 75-годдзе. Пад гэтым запiсам вы можеце пакiнуць свае вiншаваннi i пажаданнi беларускаму дзiцячаму пiсьменнiку.
4 каментары на “Павiншуй галоўнага рэдактара «Вясёлкi» i «Бусi» Уладзiмiра Лiпскага з юбiлеем”
З нагоды Дня Вашага нараджэння прыміце самыя цёплыя віншаванні!
У гэты дзень мы шчыра жадаем, каб побач з Вамі было ўсё толькі сапраўднае — сябры, словы, адчуванні, пажаданні. Заставайцеся такім жа энергічным, жыццярадасным і працавітым. Няхай заўсёды з Вамі будзе падтрымка блізкіх людзей і сяброў.
Жадаем Вам моцнага здароўя, стойкасці на абраным шляху, росту аўдыторыі чытачоў і новых творчых поспехаў!
З павагай
Т.Ф. Елісеева
і калектыў Рэчыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі
Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сардэчна віншуюць Вас з 75-годдзем!
Свой юбілей Вы адзначаеце з вялікімі здабыткамі, якія Вы зрабілі ў самых розных галінах культуры Беларусі. Вялікім унёскам у беларускую літаратуру з’яўляюцца Вашы дзіцячыя творы, прычым, што вельмі важна, у іх Вы імкнецеся не толькі забавіць ці пасмяшыць маленькіх чытачоў, але і прывіць ім пачуццё любові да роднага краю, павагі да старэйшых, шчырасць і дабрыню. Асаблівай увагі заслугоўвае і Ваша дзейнасць як галоўнага рэдактара выдатнага дзіцячага часопіса “Вясёлка”.
Сёння Вы зноў у цэнтры грамадска-культурнага жыцця рэспублікі: Вы – прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў.
Важна адзначыць, што Ваша творчая праца і вялікая грамадская актыўнасць не засталася незаўважанай дзяржавай, шырокай чытацкай грамадскасцю. Вы — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, Літаратурнай прэміі імя В. Віткі, Міжнароднай прэміі А. Швейцара.
Віншуем Вас з юбілеем, шаноўны Уладзімір Сцяпанавіч! З пачуццём глыбокай павагі і шчырай удзячнасці прыміце пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, шчасця і дабрабыту.
Вы заўсёды жаданы госць у Доме беларускага Песняра.
Уладзiмiр Сцяпанавiч! Вiншую Вас з юбiлеем! Дай Бог Вам далейшых творчых поспехау i даугалецця. Я вырасла на Вашых творах. Вы сапрауды заслугоуваеце вялiкую прэмiю нацыянальнага узроуню!
Паважаны Уладзімір Сцяпанавіч!

Уладзімір Сцяпанавіч!
У год юбілейны
Вам, юбіляру,
Зычу здароўя,
Шчасця жадаю!
Плённай Вам нівы,
Плённага веку!
З пашанай —
Пісьменніку і Чалавеку!
Шаноўны Уладзімір Сцяпанавіч!
Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сардэчна віншуюць Вас з 75-годдзем!
Свой юбілей Вы адзначаеце з вялікімі здабыткамі, якія Вы зрабілі ў самых розных галінах культуры Беларусі. Вялікім унёскам у беларускую літаратуру з’яўляюцца Вашы дзіцячыя творы, прычым, што вельмі важна, у іх Вы імкнецеся не толькі забавіць ці пасмяшыць маленькіх чытачоў, але і прывіць ім пачуццё любові да роднага краю, павагі да старэйшых, шчырасць і дабрыню. Асаблівай увагі заслугоўвае і Ваша дзейнасць як галоўнага рэдактара выдатнага дзіцячага часопіса “Вясёлка”.
Сёння Вы зноў у цэнтры грамадска-культурнага жыцця рэспублікі: Вы – прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў.
Важна адзначыць, што Ваша творчая праца і вялікая грамадская актыўнасць не засталася незаўважанай дзяржавай, шырокай чытацкай грамадскасцю. Вы — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, Літаратурнай прэміі імя В. Віткі, Міжнароднай прэміі А. Швейцара.
Віншуем Вас з юбілеем, шаноўны Уладзімір Сцяпанавіч! З пачуццём глыбокай павагі і шчырай удзячнасці прыміце пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, шчасця і дабрабыту.
Вы заўсёды жаданы госць у Доме беларускага Песняра.
З павагай,
дырэктар музея З. М. Камароўская