Четверг, 16.04.2015 11:39. Рубрика:
Вершы
Пыл курыцца блакітных аблокаў,
Па падлозе паўзе, па сцяне.
Выйшла сонца з-за хмаркі высокай
І ў далоні скацілася мне.
Што рабіць з гэтым сонцам, не знаю.
Шчэ бялее на ўзгорках сняжок…
Нібы свечка, далоні кранае
Прамяністы, жывы матылёк.
Васіль ДЭБІШ