Крышку пра кніжку
Якая ж нялёгкая праца ў паштальёна! Тысячы крокаў даводзіцца прайсці штодня, каб разнесці сотні лістоў адрасатам. Ды і паштовае аддзяленне – месца зусім не вясёлае і не казачнае, хіба можа адбыцца на ім нешта цікавае і незвычайнае? Аказваецца, можа! І ў гэтым пераканаўся паштар і лістаноша спадар Калбаба – герой “Паштарскай казкі” вядомага чэшскага пісьменніка Карэла Чапэка. Шмат дзівоснага спазнаў спадар Калбаба: пазнаёміўся з паштовымі гномамі, навучыўся вызначаць сапраўдную вартасць лістоў і нават спрабаваў вярнуць шчасце дваім закаханым… Ці атрымалася гэта ў яго, даведаецеся, прачытаўшы “Паштарскую казку” да канца.
Цяпер дзякуючы цудоўнаму перакладу Сяргея Сматрычэнкі беларускія чытачы могуць адкрыць для сябе гэты твор на роднай мове. Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Мастачка Крысціна Пержукова аформіла яе як сапраўдны ліст, на якім нават можна пазначыць, каму і куды яго адправіць. Арыгінальныя ілюстрацыі, самавітая мова перакладу, цікавы сюжэт – усё гэта робіць кнігу жаданым падарункам і для дзяцей, і для дарослых.
Святлана БОГУШ
Добрая кніжка, як і ўсе творы Чапэка!
Было б нядрэнна перакласці і яго «Апавяданні з адной кішэні», і «Вайну з саламадрамі», і астатнія казкі.
Распрацрўнікам: зрабіце мабільную версію, калі ласка!