Мышка-руплівіца
Четверг, 26.03.2015 07:27. Рубрика: Вершы
Вы не верце,
Што ўсе мышкі
Любяць грызці
Сыр і кніжкі.
Месці, з венікам дружыць
Я люблю, паверце.
Хоць прывыкла ў норах жыць,
Не люблю я смецця.
Тайну ведаю адну.
Змалку веру ў цуды:
Толькі хвосцікам махну –
Стане чыста ўсюды.
Я рабіць усё магу
Хутка і прыгожа.
А пакрыўдзяць – дык збягу…
Хто тады паможа?
Хто за мышку разумней,
Хто шчырун рахманы?
Нездарма ж камп’ютар мне –
Мне! – стаў паслухмяны.
Без мяне ён
Вам служыць
Ці захоча, людзі?
З мышкай будзеце дружыць –
Вам жа лепей будзе!
Мікола ЧАРНЯЎСКІ