У-та-та!
Пятница, 18.02.2011 17:18. Рубрика: Вершы
Па зямлі прабег мароз,
Сонца за спіной панёс.
У-та-та!
Трашчаць штыкеціны ў платах.
Воўк схаваўся пад кустом,
Снег на ім ляжыць пластом.
У-та-та!
З-пад снегу не відаць хваста.
Вецер, завірухі брат,
Бліжай туліцца да хат.
У-та-та!
Не знойдзе цёплага кута.
А зайцы ў пустых палях
Вецер той ганяюць – жах!
У-та-та!
Зіма якая – любата!
Вітаўтас Бараўскас
Пераклаў Мікола Маляўка