Колькі?
Вторник, 17.03.2015 07:58. Рубрика: Вершы
Кожны дзень
Па зайчанятку
Заганяў
Да ліскі ў хатку
Шэры воўк –
Вядомы злыдзень.
Заганяў тры дні
І тыдзень.
Потым тыдзень
Па парадку
Выпускаў
Па зайчанятку.
Шустрым самым
Для пачатку
Задаваў
Адну загадку:
Колькі ў трэці дзень
Было
Тых,
Што потым як змяло?
Вам жа
Трэба здагадацца,
Колькі
Засталося ў хатцы…
Растрэсліся літары
Там, дзе трэслася асіна,
Добры бацька
Дні са тры
Слова “зайка”
Ў гонар сына
Шчыра выразаў з кары.
Па кустах
Узяў ён крос,
Клопат меў вялікі.
Трохі літары растрос:
“Зайка” стаў
“Заіка”.
Рыгор БАРАДУЛІН