Школка Грошыка
Среда, 11.03.2015 07:36. Рубрика: Школка "Вяселкi"
Урок другі. Вучыся рашаць.
1. У Янкі ёсць грашовыя купюры: сем па тысячы рублёў, тры па пяць тысяч, чатыры па дзесяць тысяч, адна – пяцьдзясят тысяч і яшчэ адна – ажно сто тысяч. Колькі ўсяго грошай у Янкі? Дзе іх лепей захоўваць: у кішэні ці ў скарбонцы?
2. Складзіце задачу пра ваш сямейны бюджэт. Што цікавага вы даведаліся? Напішыце пра гэта Грошыку.
3. Як вы разумееце народныя прымаўкі:
– хавай грош на чорны дзень;
– сцеражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш.
– грошы лік любяць.