Загадкі-блытанкі
Четверг, 5.03.2015 07:06. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
***
Хто такая – уцякае
І сляды свае змятае?
Хвост – як рудая каса,
Гэта, пэўна… кілбаса?
(Не, ліса!)
***
Тоўсты ён, фырчыць, булькоча,
Спіна над вадой бліскоча.
Разяўляе моцна рот,
А завецца ён… кампот?
(Бегемот!)
***
На сабе нясе ён горы,
Не адчуе смагі, зморы,
Праз пяскі яго маршрут
Праўда, гэта – парашут?
(Не, вярблюд!)
***
Ногі тоўстыя – нямала!
Вуха – быццам бы махала,
Сам ён важыць пару тон.
Можа, гэта царскі трон?
(Гэта слон!)
***
Каля дрэва – велікан,
Шыя доўгая, бы кран,
Ці як слуп для тэлеграфа.
Правільна, што гэта – шафа
(Не, жырафа!)
Серж Мінскевіч