Настрой
Понедельник, 2.03.2015 11:36. Рубрика: Вершы
Пакрыўдзілі Лізу —
Сядзіць ля акенца.
А сонейка з неба
Глядзіць і смяецца.
Мароз ёй малюе
На шыбе сняжынкі,
Каб вочкі прасохлі
Ад слёз у дзяўчынкі.
Праменьчык прысеў
І казыча ёй шчочкі,
Смяшынкі развёў
Па губах у куточкі.
Чародка сінічак
Зляцела на снег,
І звонкі па хаце
Рассыпаўся смех.
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ