Четверг, 19.02.2015 07:35. Рубрика:
Вершы
На двары мяце завея,
Снег цярушыць, вецер вее.
Калі здарыцца завея –
Гэта добрая падзея!
Вельмі я люблю завею −
У завею сьвет мілее.
Дрэвы апранаюць шапкі
І пушыстыя пальчаткі.
Твар палае, ружавее,
А пад футрам цела млее.
Я гуляю у завею.
З яе толькі здаравею!
Любоў Сівурава