Среда, 18.02.2015 07:28. Рубрика:
Вершы
Не гуляе з дзедам унук.
Іншы ў яго сябрук.
Ім убачыцца сам-насам
Надта не хапае часу.
Чым заняты моцна гэтак
З дня на дзень унук-падлетак?
Быццам бы даволі волі,
Як няма заняткаў у школе!
Кінуў лыжы і канькі,
Вядзе лад жыцця такі:
І зімой, і душным летам
Ён сябруе з інтэрнэтам.
Скраў адлегласць наўзнарок −
Унук зрабіў насустрач крок.
Узмацніць хапіла такту
Сацыяльныя кантакты.
Нездарма дзядулю ўнук
Навучыў глядзець фейсбук.
І цяпер дзядуля ўнуку
Шле вітанне па фэйсбуку.
Любоў Сівурава
Вершы Любові Сівуравай такія жыццядайныя і пяшчотныя, гарэзлівыя і мудрыя, сучасныя, што чытаць іх і дзеткам і дарослым — бязмерная асалода. Мець бы такую магчымасць у кожным нумары! Гэтаму аўтару можна смела даверыць пастаянную старонку (ці калонку) ў часопісе. Думаю, пераканана нават, што яна ў хуткім часе стане адной з самых папулярных у выданні, а аўтар шырока вядомым у славянскамоўнай прасторы! Дзякуй часопісу «Вясёлка»! Любоў Сівурава, бясспрэчна, Ваш аўтар!!! Сонечны яна чалавек! Пра галоўнага рэдактара не кажу (гэта ўсім вядома).
Плёну Вам!!!