Загадкі
Ён хобат мае, важыць многа тон.
Скажы, хто гэта? Безумоўна – …. !
Цара звяроў мянушку ён займеў.
Хто ж гэты звер грывасты? Гэта … !
Жыве ў вадзе. І пашча, і жывот
Вялізныя. Хто гэта? ……. !
Хто студзеньскаю ноччу ля ракі
На месяц вые? Шэрыя ….. !
Ён спіць зімой і ліжа лапу ледзь
Не да красавіка. Хто ён? …….. !
Падкопы робіць ён пад агарод.
Хто гэты землякоп? Вядома, …. !
Ёй уласцівы хітрасць і краса.
Хто гэтая драпежніца? …. !
Жывуць не ў лесе, нават не ў бары,
А толькі ў пушчы. Хто яны? ….. !
Хоць заяц ён, ды восенню, аднак,
Поўсць не мяняе. Гэта хто? ….. !
Што за птушкі віражы
Робяць угары? …… !
Што за птушка-невялічка
У лесе ценькае? ……. !
Хто ратуе лес ад згубы?
Гэта ……-вастрадзюбы!
На Новы год нібыта імяніны
Яны спраўляюць. Хто яны? ….. !
Якая птушка – сімвал Беларусі?
Вядома, гэта птушка – белы ….. !
Тэкст Уладзіміра СКАРЫНКІНА