Дзіцячая чыгунка ў Мінску
Четверг, 5.02.2015 10:52. Рубрика: БУСЯ
Дзед сказаў, што сам Мароз
два білецікі прынёс,
бо ніколі Новы год
не прыходзіць без прыгод.
Дзівіцца малы Андрэйка:
цягнічок стаіць на рэйках.
Лепшага няма дарунка,
як дзіцячая чыгунка.
Дзед смяецца: “Сам дзіўлюся,
Тут усё, нібыта ў казцы!
Побач з машыністам – Буся
ў новай форменнай фуражцы!”
Раіса Баравікова