Дарогі жыцця
Четверг, 5.02.2015 07:45. Рубрика: Вершы
Пісьменніку Іосіфу Рогалю – 75 гадоў. Віншуем!
Больш паўсвету адкрочыць я змог,
Усё шукаў найшчаслівай дарогі.
Ды няма нам мілей тых дарог,
Дзе хадзілі дзіцячыя ногі.
Як наведаю зноў родны кут –
На сцяжынку ступлю, і здаецца:
На маё хваляванне тут
Мне маленства вось-вось адгукнецца.
Пачастуй мяне, любы мой клён,
Халадком, што даеш роднай хаце.
Знаў бы ты, як змацоўвае ён
Душу ў цяжкай бядзе або страце.
Так хацеў бы, каб вечна жыло,
Як выток, як магутная сіла,
Гэта мілае сэрцу сяло,
Што да першых дарог узрасціла.
Калі ў ім нарадзіўся і ты,
Не крыўдуй, што яно – не сталіца.
I па свеце ў храмах святых
Не забудзь за яго памаліцца.
Іосіф РОГАЛЬ