Зімой
Вторник, 27.01.2015 07:16. Рубрика: Вершы
Снег ідзе густы і волкі,
А бабуся на катку
Перад навагодняй ёлкай
Снег рассунула мяцёлкай
І вядро ўзяла ў руку.
Разграбае снег, як вату,
І сярод яго клубоў
Сыпле жменяю зярняты
І склікае галубоў.
Б’юцца крылы перад тварам,
Як у казцы або сне, –
Галубы ўзлятаюць хмарай
І на плечы сыплюць снег.
Толькі раз у год дарункі
Дзед Мароз прывозіць нам,
Бабка ж кожны дзень ласункі
Сыпле шустрым галубам.
Мікола АЎРАМЧЫК
Мікола АЎРАМЧЫК (нарадзіўся 14.01.1920) – вядомы беларускі пісьменнік. Аўтар зборніка вершаў для дзяцей “Дружба” і цікавых кніг паэзіі і прозы для дарослых.