Віншуем лаўрэатаў!
Рашэннем рэдакцыйнай калегіі вясёлкаўская прэмія імя Васіля Віткі за 2014 год прысуджаецца:
пісьменнікам
Васілю ЗУЁНКУ – за вершы “Ёсць у нас краіна Мяў”, “Пад кустом”, “Кот адправіўся ў палёт” (№ 10);
Алесю БАДАКУ – за казку “Акварэлькі” (№ 10);
Уладзіміру ШУЛЯКОЎСКАМУ – за матэрыялы “Мастак з-пад шапкі-няўгледкі” (№ 1), “Роднае мястэчка” (№ 9) (рубрыка “Наша спадчына”).
Сёмы год адзначаюцца імянной прэміяй Уладзіміра Ліпскага, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, юныя аўтары – за лепшы твор года.
Лаўрэаты прэміі за 2014 год:
Яніна ШАВЯЛЕНКА, вучаніца гімназіі г. Светлагорска – за верш “Беларусачка” (№ 10);
Дзяніс БУТОРЫН, вучань гімназіі № 1 г. Мінска – за апавяданне “Тады ішла вайна…”;
Арына КАРАЧУН, Вучаніца гімназіі № 39 г. Мінска – за верш “Радзіма”.