Загадкі
Среда, 21.01.2015 14:37. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
1. Ад куточка да куточка ходзіць пані з барылочкам (Курачка з яйкам)
2. У адной дзежцы два хлебцы (Яйка)
3. Шах, мах — пад загнёт спаць (Венік)
4. Сам худ, а галава з пуд (Бязмен)
5. У жываце — баня, у носе — рэшата, на галаве — пупок, адна рука і тая на спіне (Чайнік)
6. Унізе — дзера, уверсе — дзіра, а пасярэдзіне — вада (Самавар)