Як «Вясёлка» свята ў Оперным тэатры правяла
28 снежня адбылася святочная и ўрачыстая падзея — віншаванне пераможцаў конкурса елачных упрыгожванняў на тэатральную тэматыку, які праводзілі часопіс «Вясёлка» і Оперны тэатр Беларусі.
Больш за 20 цацак былі адзначаны журы. А пераможцамі сталі маленькія жыхары і іх бацькі Завадского раёна г. Мінска. Анастасія Рубан вучаніца гімназіі № 14 — гран-пры, першае і трэцяе месцы — выхаванцы дзіцячай дашкольнай установы № 214 Федарэнчык Максім і Ізольда Старавойтава.Выхавацелі і дзеткі з гэтага садка славяцца адданасцю роднай мове. Дабрачынна кіруе справай выхавання сапраўдных маленькіх беларусаў, намеснік загадчыцы Пралыгіна Н. В. — аўтар шматлікіх беларускамоўных праектаў «Гутаркі-размоўкі пра родную старонку», » Гульні з лялькамі», » Вянок гульняў», » Праз старажытнасць у будучыню».
Гэта слаўна, што дапамагалі дзецям раскрыць свой талент бацькі і педагогі! Конкурсныя працы напоўнены былі сямейным цяплом і любоўю да нашага часопіса. Другое месца прысудзілі ўдзельніцы конкурса з г. Масква. Падтрымка чытачоў, іх бацькоў і таленавітых
педагогаў якія натхнялі сваіх выхаванцаў, надае «Вясёлцы» крылы для далейшай працы. Хочацца верыць у чароўны свет Раства і Новага года, які прынясе ўсім удзельнікам казку у кожны дзень і абудзіць творчыя памкненні надалей.