Віншуем нашых пераможцаў!
Дарагія сябры!
Цэлы год працягваўся конкурс “Чароўны куфэрак”. Многія з вас пабачылі на старонках “Вясёлкі” свае вершы, казкі, малюнкі. Цяпер надышоў час падвесці вынікі. Сёлета пераможцамі сталі:
— за вершы і прозу Аляксандр Басалай, Дзяніс Буторын, Аліса Драмава, Крысціна Кажок, Арына Карачун, Толя Ліпскі, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Маша Міхалёва, Данііл Рыбко, Дар’я Чарняк, Косця Шынкевіч (г. Мінск), Хрысціна Красоўская, Уладзіслаў Міхалькевіч, Дар’я Навіцкая, Алена Чуркіна (Мінскі раён), Ангеліна Валошка, Валерыя Гаспадарык (г. Дзяржынск), Ілья Абразцоў, Ягор Абразцоў (Дзяржынскі раён), Іна Зелянкевіч, Валерыя Каламіец, Ксенія Панкавец, Паліна Юрчанка (г. Барысаў), Павел Беланоўскі, Аляксандр Бондараў, Ганна Коўзун, Ілья Міхневіч, Дар’я Рыбчак, Ганна Федаровіч (г. Лагойск), Каця Ліпай, Саша Ярмак (г. Узда), Крысціна Барэль (Свіслацкі раён), Анжаліка Буйко (Воранаўскі раён), Анастасія Клімец (Дзятлаўскі раён), Злата Клачок (г. п. Ушачы), Аляксандра Валасюк, Алена Гарагун, Ганна Калюжная, Настасся Лісунова, Паліна Навумік, Таццяна Шамрыла (г. Ганцавічы), Анастасія Селіванава, Яніна Шавяленка (г. Светлагорск).
— за малюнкі Васіліса Банкевіч, Вераніка Гарбач, Саша Дайнека, Анастасія Дуціна, Лада Жгірава, Цімафей Зянюк, Маргарыта Кім, Кіра Міхневіч, Маша Ралінская, Наста Тхарова, Даша Самайловіч, Міша Харашун, Даша Чарняк, Ліза Чумасава (г. Мінск), Агата Шых (г. Заслаўе), Дзіма Валецкі (г. Лагойск), Ульяна Шакаліс (г. Віцебск), Наталля Анецька, Анастасія Марцілёнак, Сняжана Моцяс, Юрый Няверчык, Вікторыя Самуль (Мёрскі раён), Крысціна Барэль (Свіслацкі раён), Марыя Байкова, Пелагея Бахмецьева, Андрэй Гулінаў, Алег Севасцьянаў, Каця Сямёнава (Расія), Малання Гігер (Канада).
Мы ўпэўнены, што ў чароўных куфэрках вашых талентаў яшчэ вельмі шмат скарбаў і багаццяў! А таму наш конкурс працягнецца і ў наступным годзе. Дасылайце на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru свае вершы, казкі, апавяданні, малюнкі. Заставайцеся разам з намі! Чытайце і выпісвайце “Вясёлку”!