Паспрабуйце перакласці
На свеце існуе шмат краін. Жыхары кожнай з іх гавораць на сваёй мове. А што рабіць, калі захочаце ведаць, як гучыць і пішацца слова на іншай мове? Перакласці на рускую мову вам дапаможа беларуска-рускі слоўнік. У яго ёсць “брат” – руска-беларускі слоўнік. Гэта зручныя для карыстання даведнікі, у якіх словы размешчаны ў алфавітным парадку.
У рускай і беларускай мовах ёсць словы розныя па гучанні: бусел – аист; словы, якія адрозніваюцца прыналежнасцю да пэўнага роду: сабака (ён – мужчынскі род), собака (яна – жаночы род); словы з розным націскам: імя –имя.
Уменне карыстацца перакладным слоўнікам спатрэбіцца на ўроках роднай мовы і літаратурнага чытання, пры напісанні сачыненняў, падрыхтоўцы вусных адказаў.
А зараз паспрабуйце перакласці на рускую мову словы-прадметы зімовага адзення і абутку: футра, паліто, шалік, боты, валёнкі. Знайдзіце ў слоўніку іншыя словы – на самыя розныя тэмы. Часцей гуляйце з бацькамі ці сябрамі ў “перакладчыкаў”: хто хутчэй перакладзе на рускую або беларускую мову пэўнае слова ці цэлы сказ.
Пасябруйце з перакладнымі слоўнікамі – і вы ўбачыце, як пашырыцца ваш слоўнікавы запас. Мова ваша стане больш багатай і прыгожай.
Ірына Буторына