Конкурс «Навагодняя цацка»
Хочаце, каб ваша цацка ўпрыгожыла навагоднюю ёлку ў Вялікім тэатры Беларусі?
А можа, ёсць жаданне трапіць на спектакль “Чароўная музыка” і пазнаёміцца з галоўным Дзедам Марозам краіны?
Тады ўдзельнічайце ў конкурсе
“НАВАГОДНЯЯ ЦАЦКА”
Конкурс “Навагодняя цацка” праходзіць у межах праекта “Вялікі тэатр – дзецям”. Арганізатары конкурсу – Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета і рэдакцыя часопісаў для дзяцей “Вясёлка” і “Буся”. У журы – вядомыя беларускія мастакі, дызайнеры, мадэльеры. Яны і вызначаць пераможцаў. Аднак памятайце, што ваша цацка таксама павінна быць тэатральнай, а значыць, мець дачыненне да жыцця тэатра, артыстаў, музыкантаў, танцавальных і музычных нумароў, спектакляў і г.д. Фантазіруйце, стварайце, малюйце! Цацкі прымаюцца да 18 снежня.
Пераможца атрымае незвычайны падарунак – фотасесію ў Нацыянальным Акадэмічным Вялікім Тэатры оперы і балета, пазнаёміцца з яго таямніцамі, куды звычайны наведвальнік так проста не завітае. Узнагародамі за 2, 3 і 4 месца стануць запрашэнні на 2 асобы на спектакль.
Усе ўдзельнікі праекта, якія набудуць білеты на спектакль “Чароўная музыка” на 28 снежня (пачатак у 11.15), гарантавана атрымаюць сувеніры. Білеты заказвайце па тэлефонах 8017 334 80 74 ці 8029 617 62 02 (Ніла Сцяпанаўна).
Іншагароднія ўдзельнікі могуць даслаць свае цацкі на адрас рэдакцыі часопіса “Вясёлка”: 220073, г.Мінск, вул.Кальварыйская, д.25, рэдакцыя часопіса “Вясёлка”. Вас чакаюць сувеніры і дыпломы.
А мы чакаем вашы тэатральныя навагоднія цацкі!
Куда нести игрушку минчанке?
Зразумела, у рэдакцыю)
Сегодня передали игрушку в редакцию, но там удивились нашему визиту. Приняли ли нашу работу на конкурс? Билеты на спектакль мы уже приобрели.
Дзякуй вялікі за ўдзел у конкурсе! Усе працы прынятыя і будуць перададзены журы.
«Пераможца атрымае незвычайны падарунак – фотасесію ў Нацыянальным Акадэмічным Вялікім Тэатры оперы і балета, пазнаёміцца з яго таямніцамі, куды звычайны наведвальнік так проста не завітае» — на дворе уже март, а фотосессии для победителя — Рубан Анастасии — как не было так и нет. Не говоря уже об укромных местах театра…