Як навучыцца лёгка ўставаць зранку?
Цяпер, калі холадна і цёмна на вуліцы, так не хочацца слухаць будзільнік, прачынацца і збірацца ў садок, школу, універсітэт ці на працу… Але ёсць некалькі несладаных спосабаў дапамагчы арганізму прачнуцца. Мы вам іх падкажам.
Прачынайся!
Як жа прыемна спаць! Пад цёпленькай коўдрай з мядзведзікам у абдымку… Калі пачынае званіць будзільнік, хочацца яго проста разбіць. Не спяшайцеся гэта зрабіць. Каб будзільнік не раздражняў, пастаўце на яго прыемную, не рэзкую мелодыю, якая вам падабаецца. Лепш за ўсё якую-небудзь баладу. Яшчэ адна парада: пастаўце будзільнік на 15 хвілін раней звычайнага часу. Ён празвініць, а вы яшчэ цэлую чвэрць гадзіны будзеце прачынацца.
Да пабачэння, Марфей!
Каб хутчэй вырвацца з цэпкіх Марфеевых абдымкаў, можна зрабіць адно практыкаванне. Яшчэ ў паўсне крышку паварочайцесь с боку на бок, на спіну, на жывот, выпрастайцесь салдацікам. А цяпер спрабуйце імітаваць рухі спайманай рыбы. Верхняя частка тулава застаецца амаль што нерухомай, а злучаныя ногі (стопы і голені) рухаюцца з боку ў бок (стопы патрэбна цягнуць да сябе). Што атрымліваецца? Кроў хутчэй рухаецца па капілярах, вы прачынаецесь.
Папесціце сябе!
Не кідайцеся пад халодны душ ці на пол, каб хутка-хутка качаць прэс. Гэта вельмі рэзкі метад. Пашкадуйце сябе, падарыце сабе добрую раніцу. Купіце самую «смачную» зубную пасту, хай сабе яна будзе сунічная ці бананавае. Прыемны водар і густ будзе вас абуджаць.
Вось цяпер можна і ў душ. Можаце выкарыстаць адзін з душ-гелеў, формула якіх створана спецыяльная для ранніх водных працэдур. Там выкарыстоўваецца духмянае масла, якое крычыць падсазнанню: «Эй, ужо час прачынацца».
Хутка-смачна
Снедаць патрэбна абавязкова. Але не трэба прывучаць сябе да кофе. Лепш зрабіць сабе травяны чай у прыгодым жоўтым, напрыкрад, кубку. Абтымістычны колер, праўда? Асабліва цяпер, калі на вуліцы ўсё шэрае. Ідэальны сняданак — мюслі. У іх шмат углеводаў, якія прыдаюць сіл.
Добрых вам і прыемных раніц 🙂