Першай настаўніцы
Вторник, 23.12.2014 07:47. Рубрика: Конкурсы
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Я помню першы ранак вераснёўскі,
Усхваляваны, радасны настрой,
І першую сустрэчу помню
З першаю настаўніцай маёй.
Яна краіну ведаў адчыніла
І павяла мяне паўсюль.
А я хапаў, нібы паветра:
“Дзе?”, “Што?”, “Чаму?”, “Адкуль?”
І вось цяпер я – пяцікласнік,
На новым караблі плыву,
Але адданы сэрцам буду
І “Дзякуй!” зноў скажу
Маёй настаўніцы
За хараство душы
І за глыбокія пазнанні,
За клопат, веды і за хваляванні…
За тое, што я ўпэўнена сягоння,
На новым караблі плыву!
Ілья АБРАЗЦОЎ,
Дзяржынскі раён, Станькаўская СШ імя Марата Казея.