Пятница, 12.12.2014 07:23. Рубрика:
Вершы
Ёсць у нас для ўсіх забава,
Радасць і трывога –
Падарыў дзядуля Слава
Коціка малога.
Кот Мікіта вельмі ласы
Да любых прысмакаў.
Есць вяндліну, есць кілбасы,
Рыбку есць са смакам.
Раззлавалася Наташа
І сказала дзеду:
– Хопіць, будзе есці кашу!
Садзім на дыету!
Мікола ЗГУБАРЭВІЧ