Маўглі
Казачны год разам з “Вясёлкай”
“Кнігу джунгляў” напісаў славуты англійскі пісьменнік Рэдзьярд Кіплінг у 1893–1894 гадах. Маўглі – адзін з герояў гэтай кнігі. Безумоўна, вы чулі незвычайную гісторыю пра індыйскага хлопчыка, які зусім маленькім трапіў у сям’ю ваўкоў і выхоўваўся разам з ваўчанятамі. Сярод звяроў Маўглі знайшоў родзічаў, сапраўдных сяброў і настаўнікаў. Нягледзячы на многія жорсткія выпрабаванні хлопчык захаваў у сэрцы дабрыню і пачуццё справядлівасці.
Твор Рэдзьярда Кіплінга застаецца прыцягальным для чытачоў. Паводле апавяданняў пра Маўглі знята некалькі мультфільмаў, а “Кніга джунгляў” перакладзена на дзясяткі моў свету. Па-беларуску гісторыя пра хлопчыка-ваўчаня загучала дзякуючы перакладу Сяргея Міхальчука.
Ці памятаеце вы герояў “Кнігі джунгляў”? Хто намаляваны на гэтай старонцы? Які эпізод кнігі спадабаўся вам найбольш? Дасылайце свае адказы на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць падарункі.
Вася ВЯСЁЛКІН