Смяшынкі
Пятница, 5.12.2014 07:05. Рубрика: Рознае
– Дачушка, чаму сёння рана паклала спаць сваю ляльку? – спытала мама ў Марынкі.
– Ёй нельга сядзець каля тэлевізара. Там сказалі, што кіно толькі для дарослых, – патлумачыла дзяўчынка.
***
Настаўніца спытала ў вучня:
– Пеця, чаму заяц ніколі не скардзіцца на дрэнны зрок?
– Акуляры яму не патрэбны, бо ён штодня налягае на моркву! – не разгубіўся вучань.
Браніслаў ЗУБКОЎСКІ