Хворая
Среда, 26.11.2014 12:25. Рубрика: Вершы
Захварэла лялька Іза.
Я, прызнацца, у адчаі!
Разумею ўсе капрызы –
Адмаўляецца ад чаю.
Выправіла чарапаху
Досвіткам яна ў аптэку.
Пэўна, з ёю дала маху:
Колькі можна несці лекі?!
– Моцны жар, зусім ахрыпла…
Ізу абыходзь, бабуля:
Трэба апасацца грыпу,
Як у студзені мінулым.
Надар Думбадзэ
Пераклаў з грузінскай мовы Уладзімір Сіўчыкаў