Кажан
Среда, 26.11.2014 07:19. Рубрика: Вершы
Шэры,
Шараю гадзінай
На шпацыр ляціць кажан.
– Адкажы,
Дзе модны шызы
Прыжадаў сабе каптан?
Ці ты ў попеле качаўся,
Там,
Дзе адшугаў пажар?
Што ж ты лётаць не жадаеш
Ля саборнага крыжа,
А шнуруеш у парку
Шпарка
І пужаеш гараджан?
Як жа зваць цябе,
Шаноўны, –
Шалва,
Жыгімонт
ці Жан?
Добрым людзям памагаеш,
Між зладзеяў сееш жах?
Можа,
Ты папраўдзе – Бэтмэн,
Мужны чалавек-кажан?
Шадзіман Шаманадзэ
Пераклаў з грузінскай мовы Уладзімір Сіўчыкаў