Беларусачка
Понедельник, 22.12.2014 13:09. Рубрика: Конкурсы
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Я вясёлая дзяўчынка,
А завуць мяне Янінка.
Я люблю сваю Радзіму,
Светлы горад свой адзіны!
Мой прыгожы, вольны край,
Ты за мной паназірай:
Як расту і як вучуся,
Як пішу і як смяюся.
Кім я буду, падкажы,
Шлях мне слушны пакажы.
Можа, буду піяністкай,
Можа, акардэаністкай,
Можа, важным лекарам
Або – добрым пекарам,
Можа, першай прыгажуняй,
Гонарам рэспублікі,
Або – лепшай паэтэсай
І любоўю публікі…
А пакуль што, без фантазіі,
У найлепшай мне гімназіі
Трэба добра так вучыцца,
Каб маглі мной ганарыцца:
Тата мой, мая матуля,
Брат старэйшы і бабуля,
Уся радня мая, сям’я,
І настаўніца мая.
Яніна ШАВЯЛЕНКА,
гімназія, г. Светлагорск.