Першая настаўніца
Понедельник, 24.11.2014 07:06. Рубрика: Конкурсы
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Матусевіч Людміле Іванаўне
Настаўніца першая нам – быццам мама.
Сэрцам нас любіць, душой адчувае.
Як гэта робіць яна і чаму,
Ведама школьнаму дню аднаму,
Што пражывае ў вучнёўскай сям’і,
Ў веры трывалай, дзіцячай любві.
Дзень той шчаслівы і для мяне:
Ён набліжае да мар, нібы ў сне
Нейкім чароўным. Расту на вачах,
З кожным урокам шырэйшы размах
Думак, сталення, удзячнасці шчырай
Да першай настаўніцы, добрай і мілай!
Ангеліна ВАЛОШКА,
г. Дзяржынск, СШ № 2.