Загадкі
Четверг, 13.11.2014 07:38. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Стаіць за ракой
Духмянай гарой.
Ён так даспадобы
Кароўкам зімой.
(стог)
На спіне
Ён горы носіць,
А піць-есці
Рэдка просіць.
(вярблюд)
Ты падумай, галава:
Ў адным слове – розных два.
Прачытаўшы злева, справа,
Зразумееш, у чым справа.
Ён ахоўнік злы, суровы.
Ноч усю брахаць гатовы.
Разам з тым, скажу адразу,
Ён – даўгі адрэзак часу.
(дог-год)
На стале перад табою
Каша ў місачцы гарою,
Пачастунак ад каровы.
І – сняданак твой гатовы!
(рыс – сыр)
Павел САКОВІЧ